У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам піва
3- 21.10.2026, 11:39
Утрыманне алкаголю — 0,0%.
Беларуская кампанія «Нордар» выпусціла марожанае са смакам піва. Вытворца паабяцаў, што незвычайны дэсерт хутка з’явіцца ў крамах краіны.
«Мы першыя ў Беларусі, хто гэта зрабіў. Піва і марожанае ў адным?! Так! Мы запусцілі безалкагольнае марожанае са смакам піва», — напісаў карпаратыўны акаўнт «Нордар» ў Instagram, паказаўшы ўпакоўку «пеннага» ласунку.
Паводле этыкеткі, тэрмін захоўвання прадукту — год, а ўтрыманне алкаголю — 0,0%.
У Threads кампанія дадала, што навінка паступіць у продаж у бліжэйшы час.
