21 кастрычнiка 2026, Серада, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Зяленскі гатовы да замарожвання вайны па лініі фронту

3
СМІ: Зяленскі гатовы да замарожвання вайны па лініі фронту
Уладзімір Зяленскі
Фота: Getty Images

З мэтай спыніць расійскі тэрор.

Замарожванне баявых дзеянняў па лініі фронту — гэта рэальны шлях да завяршэння вайны Расіі супраць Украіны.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, паведамляе Fox News.

Журналіст пацікавіўся ў кіраўніка дзяржавы, ці згодны ён на мірную дамову, якая замарозіць усё па бягучай лініі фронту.

«Дамова, паводле якой вы ўсё яшчэ захаваеце 75% або больш тэрыторыі вашай краіны, незалежна ад таго, як усё пачалося. Прынялі б вы гэта (спыненне агню — рэд.) па той лініі, дзе ўсё знаходзіцца цяпер?», — спытаў журналіст.

Зяленскі адказаў станоўча і адзначыў, што мірная дамова ў такім фармаце можа спыніць расійскі тэрор.

«Так, проста цяпер мы маглі б усё замарозіць. Я лічу, што гэта рэальны шлях да заканчэння гэтай вайны», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Паводле яго слоў, пасля гэтага Украіна будзе дамагацца гарантый бяспекі ад прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і еўрапейскіх саюзнікаў, каб забяспечыць мір і бяспеку.

«Мы называем гэта спыненнем агню або спыненнем забойстваў, як гэта назваў прэзідэнт Трамп. Замарозіць і спыніць. І, вядома, гэта мінімум, якога мы сёння патрабуем ад Расіі», — дадаў Зяленскі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲