24 кастрычнiка 2026, Субота, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прыдумалі паслугу «клінінг па-СНД-шнаму»

У Беларусі прыдумалі паслугу «клінінг па-СНД-шнаму»

Для тых, хто прывык прыбірацца перад гасцямі.

Адна з беларускіх кампаній прыдумала незвычайную паслугу — «клінінг па-СНД-шнаму». За 35 рублёў спецыяліст прыедзе да кліента дадому, але прыбіраць кватэру не будзе, а замест гэтага пахваліць за самастойна навядзены парадак або праверыць якасць прыбірання, піша «Зеркало».

Як патлумачылі ў клінінгавай фірме, многія кліенты перад прыездам прыбіральшчыкаў самі наводзяць парадак у кватэры.

«Вельмі часта, прыязджаючы на заказ, мы даведваемся, што чалавек прыбіраўся перад намі», — распавялі ў кампаніі. Там вырашылі прапанаваць новы фармат клінінгу, пры якім прыбірацца давядзецца самому заказчыку.

Кліентам прапануюць тры варыянты. У фармаце «Лайт» спецыяліст «прыязджае, аглядае кватэру, шчыра захапляецца вашай чысцінёй, заўважае кожную дробязь і хваліць за зробленую працу». У «Хард» клінер прыйдзе ў белых шкарпэтках і пальчатках, праверыць нават цяжкадаступныя месцы і ацэніць якасць прыбірання. Праўда, у канцы ўсё адно абяцаюць пахваліць. А тым, каму цяжка прымусіць сябе прыбірацца, прапануюць трэці варыянт «Разам з клінерам» — спецыяліст дапаможа арганізаваць працэс і возьме частку працы на сябе. Яго кошт абмяркоўваецца асобна.

«Бо часам нам патрэбны не чалавек з швабраю, а той, хто дапаможа нарэшце ўзяцца за прыбіранне», — патлумачылі аўтары ідэі.

У каментарыях карыстальнікі ацанілі задуму і пачалі прапаноўваць уласныя варыянты паслугі:

«Гэта рэальна тэма, я клічу сябровак, каб яны пасядзелі са мной, пакуль я прыбіраюся, і я такая не адна!»

«А дадасцё опцыю «клінер ацэньвае прыбіранне як сваякі?»

«Дадайце яшчэ чацвёрты фармат: прыязджае клінер і выкідвае ўвесь назапашаны «вельмі патрэбны хлам», які вам нібыта ўжо і не патрэбны, але «а раптам».

Асабліва зацікавіла людзей магчымасць прыбірацца разам са спецыялістам.

«Трэці варыянт без жартаў добры», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

У адказ прадстаўнікі кампаніі запэўнілі, што прапанова цалкам сур'ёзная: усе тры фарматы даступныя для замовы, а на сумеснае прыбіранне «часта бывае запыт».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲