Беларуса з дронам затрымалі недалёка ад літоўскай мяжы
- 28.10.2026, 10:32
Мужчыну выявілі супрацоўнікі Лідскага памежнага атрада.
Паблізу мяжы з Літвой затрымалі беларуса, які перавозіў у аўтамабілі самаробны беспілотнік самалётнага тыпу. Мужчыне пагражае штраф з канфіскацыяй дрона, паведамілі у Дзяржпамежкамітэце.
Парушэнне памежнага рэжыму выявілі 26 кастрычніка з дапамогай тэхнічных сродкаў аховы мяжы. Мужчыну затрымалі супрацоўнікі Лідскага памежнага атрада. Пры аглядзе яго аўтамабіля памежнікі выявілі беспілотнік самалётнага тыпу кустарнай вытворчасці.
У дачыненні да беларуса распачалі адміністрацыйны працэс па дзвюх артыкулах КаАП — за парушэнне памежнага рэжыму (ч. 1 арт. 24.19) і незаконныя дзеянні з грамадзянскімі беспілотнікамі (ч. 1 арт. 18.38). Яму пагражае штраф з канфіскацыяй лятальнага апарата.
У Дзяржпамежкамітэце нагадалі, што ў Беларусі фізічным асобам забаронена ўвозіць, захоўваць, выкарыстоўваць, прадаваць і вырабляць грамадзянскія беспілотнікі і авіямадэлі.
За парушэнне забароны прадугледжаны штраф да 30 базавых велічынь (цяпер 1350 рублёў) з абавязковай канфіскацыяй беспілотніка і камплектуючых вырабаў. Паўторнае парушэнне на працягу года можа пацягнуць крымінальную адказнасць.
Акрамя таго, за парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы прадугледжаны штраф да 50 базавых велічынь (2250 рублёў).