У Беларусі працягваюць працаваць рэтранслятары для дронаў РФ
1- 28.10.2026, 23:17
Пра гэта паведаміла Дзяржаўная памежная служба Украіны.
На тэрыторыі Беларусі працягваюць фіксаваць працу рэтранслятараў, якія ўзмацняюць сігнал для расійскіх дронаў, што атакуюць Украіну. У той жа час нарашчэння расійскіх сіл у напрамку ўкраінскай мяжы не назіраецца.
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрей Демченко у каментары «Укрінформ».
«Усіх асабліва непакоіць магчымасць нарошчвання сілаў на тэрыторыі Беларусі ў напрамку нашай мяжы, але гэтага, на шчасце, не адбываецца».
Паводле яго слоў, украінская разведка працягвае сачыць за сітуацыяй у Беларусі, якая падтрымлівае Расію.
Пагрозай для Украіны застаецца праца рэтранслятараў на беларускай тэрыторыі. Ён растлумачыў, што гэтыя тэхнічныя сродкі ўзмацняюць сігнал для расійскіх беспілотнікаў.
«На жаль, іх працу і далей фіксуюць. Фактычна гэта не азначае, што рэтранслятар уключаны там кругласутачна, але мы назіраем перыядычную змену месцаў, дзе яны ўключаюцца».
Прэс-сакратар ДПСУ дадаў, што Беларусь і надалей такім чынам дапамагае Расіі наносіць удары па Украіне.