4 кастрычнiка 2026, Нядзеля, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кішынёў рэзка адрэагаваў на бамбардзіроўку Малдовы Расіяй

3
Кішынёў рэзка адрэагаваў на бамбардзіроўку Малдовы Расіяй
Маіа Санду

На тэрыторыі краіны ўпалі пяць расійскіх дронаў і ракет.

Падчас атакі Расіі на Украіну 3 кастрычніка пяць расійскіх сродкаў паветранага нападу парушылі паветраную прастору Малдовы, а іх абломкі ўпалі на яе тэрыторыі. Як піша Politico, улады краіны рэзка адрэагавалі на гэты інцыдэнт, МЗС выклікаў пасла Расіі.

«Гэтая вайна небяспечна набліжаецца да Малдовы. Расійскія сродкі паветранага нападу, уключаючы ракеты і беспілотнікі, парушылі нашу паветраную прастору і выбухнулі на нашай зямлі», — заявіла прэзідэнт Малдовы Маіа Санду.

Паведамляецца, што ўсяго ў перыяд з 07:45 да 08:00 над краінай праляцелі тры ракеты і два беспілотнікі; пасля іх абломкі былі выяўлены ў ўсходніх раёнах Малдовы — Хынчэшцкім, Аненій-Нойскім і Каўшанскім. На месца былі накіраваныя паліцыянты для забеспячэння бяспекі ў зоне падзення абломкаў; у выніку інцыдэнту ўзнік пажар, аднак пацярпелых няма.

Акрамя таго, паводле дадзеных zdg.md, Міністэрства замежных спраў выклікала пасла Расіі ў Кішынёве Алега Азёрава і ўручыла яму ноту пратэсту

«МЗС падкрэслівае сур'ёзнасць інцыдэнту, які паставіў пад пагрозу жыццё і бяспеку грамадзян, а таксама прывёў да пажараў і матэрыяльнай шкоды. Міністэрства заклікае Расійскую Федэрацыю паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Рэспублікі Малдова і не дапускаць паўтарэння падобных інцыдэнтаў», — гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲