У мінскім метро могуць з’явіцца цягнікі без машыніста
1- 4.10.2026, 9:52
Пастаўшчыком стане «Трансмашхолдынг».
У мінскім метро плануюць запусціць беспілотныя цягнікі расійскай вытворчасці. Пра гэта паведамілі ў эфіры расійскага «Першага канала», звярнуў увагу сайт Blizko.by.
Пастаўшчыком стане «Трансмашхолдынг» — расійская кампанія, якая валодае мыцішчынскім заводам «Метравагонмаш». Менавіта яго цягнікі абслугоўваюць сталічную падземку з самага яе заснавання.
У сюжэце не раскрылі падрабязнасцей пра тэрміны і аб’ём паставак беспілотных цягнікоў для мінскага метро. Паводле слоў вядучай, цяпер гэтае пытанне знаходзіцца «на парадку дня».
«Літаральна нядаўна мы запусцілі першы такі цягнік у Санкт-Пецярбургу. Працэс пайшоў, што называецца», — сказаў у эфіры Кірыл Ліпа, генеральны дырэктар АТ «Трансмашхолдынг».