Трамп паабяцаў выплаціць пенсіянерам па $90 перад выбарамі ў Кангрэс
3- 4.10.2026, 16:07
Грошы атрымаюць амаль 20 мільёнаў асобаў старэйшых за 65 гадоў.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў выплаціць «амаль $100» больш як 20 млн пенсіянераў з медыцынскай страхоўкай Medicare. Ён напісаў пра гэта ў сацсетцы Truth Social. Medicare — гэта дзяржаўная праграма медыцынскага страхавання для асобаў старэйшых за 65 гадоў.
Пазней Белы дом пацвердзіў гэтую інфармацыю. Цэнтры па прадастаўленні медыцынскіх паслуг Medicare і Medicaid (CMS) удакладнілі, што тыя, хто падпадае пад аднаразовую выплату, атрымаюць гэтую суму банкаўскім пераводам або чэкам у гэтым месяцы.
Як адзначыла NBC News, «гэта чарговая выплата, якую прэзідэнт паабяцаў амерыканцам перад выбарамі ў Кангрэс». Раней на гэтым тыдні ён абвясціў, што каля 1 млн чалавек з медыцынскай страхоўкай ACA атрымаюць па $500. У тым жа допісе пра выплаты пенсіянерам з Medicare спадар Трамп таксама паўтарыў абяцанне выплаціць кожнаму даросламу амерыканцу па $5 тыс., калі Рэспубліканская партыя пераможа на выбарах у Кангрэс у лістападзе.