FT: Рэжым Лукашэнкі паставіць у ЗША калій упершыню з 2021 года
3- 4.10.2026, 17:33
Беларуская кампанія пагрузіла 30 тыс. т грануляванага хларыду калію ў Санкт-Пецярбургу.
ЗША на працягу некалькіх тыдняў атрымаюць першую за чатыры гады партыю беларускага калію з-за пошукаў Вашынгтона шляхоў да дыпламатычнага збліжэння з рэжымам Лукашэнкі. Пра гэта піша Financial Times.
Паводле дадзеных агенцтва Argus, беларуская кампанія 15 верасня пагрузіла 30 тыс. т грануляванага хларыду калію на судна пад сцягам Маршалавых астравоў у расійскім порце ў Санкт-Пецярбургу. Чакаецца, што разгрузка адбудзецца 14 кастрычніка ў парце Новага Арлеана, паводле дадзеных Kpler.
ЗША ўвялі санкцыі супраць калійнай прамысловасці Беларусі ў 2021 годзе. Праз некалькі гадоў, у снежні 2025 года, Вашынгтон пачаў змякчаць санкцыі супраць беларускай калійнай прамысловасці. Бягучая пастаўка з’яўляецца першай з 2021 года, адзначае FT. У сакавіку санкцыі з беларускіх калійных кампаній былі знятыя.
Да ўвядзення санкцый, у перыяд з 2017 па 2021 год, з Беларусі ў ЗША ў сярэднім штогод экспартавалася 635 тыс. т калію, паводле дадзеных Argus.