5 кастрычнiка 2026, панядзелак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчальнікі НАТА падняліся ў неба над Румыніяй

Знішчальнікі НАТА падняліся ў неба над Румыніяй

Паветраную мэту выявілі каля мяжы з Украінай.

Іспанскія знішчальнікі F-18, што нясуць баявое дзяжурства ў Румыніі, у ноч на панядзелак падняліся ў паветра пасля выяўлення паветранай мэты на мяжы з Украінай.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Румыніі.

У ноч з 4 на 5 кастрычніка сістэма радыёлакацыйнага назірання Мінабароны выявіла паветраную мэту, якая рухалася на ўсход ад Вілкава (Адэская вобласць), паблізу мяжы з Румыніяй.

Два самалёты F-18 Паветрана-касмічных сіл Іспаніі, што выконвалі баявое дзяжурства ў межах узмоцненай паветранай паліцыі, узляцелі з 57-й авіябазы.

Нацыянальны ваенны камандны цэнтр паведаміў Генеральнай інспекцыі па надзвычайных сітуацыях пра ўвядзенне мер апавяшчэння насельніцтва на поўначы павета Тулча. А 02:34 жыхарам памежных раёнаў было даслана паведамленне RO-Alert.

У ведамстве паведамілі, што ўварванняў у паветраную прастору краіны не зафіксавана. Паветраную трывогу адмянілі а 03:23.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲