Чангарскі маст на ўездзе ў Крым разбураны
1- 6.10.2026, 8:59
- 3,318
Маст з’яўляецца стратэгічна важным пунктам на мапе расійскай лагістыкі.
Чангарскі аўтамабільны маст, які злучае акупаваны Крым з акупаванымі раёнамі Херсонскай вобласці па трасе Джанкой — Мелітопаль, канчаткова разбураны. Пра гэта паведамляе Telegram-канал Dnipro Osint Гарбуз са спасылкай на спадарожнікавыя здымкі.
Як адзначаюць аналітыкі адкрытых дадзеных, спадарожнікавыя здымкі ад 26 верасня прадэманстравалі наступствы новых атак у Крыме: зафіксавана як мінімум тры буйныя прабоіны ў палатне моста і ў пантоннай пераправе побач з ім. Гэта ўжо было дастаткова, каб істотна ўскладніць рух і выклікаць заторы.

Аднак на здымку ад 30 верасня бачна, што сітуацыя для акупантаў пагоршылася: адзін з пралётаў моста цалкам абрынуўся.

