Буданаў жорстка звярнуўся да расійскіх лётчыкаў, якія запускаюць ракеты па Украіне
- 7.10.2026, 20:06
- 1,546
У ноч на 7 кастрычніка акупанты запускалі ракеты па ўкраінскіх жылых дамах.
Расійскім лётчыкам, якія ў ноч на 7 кастрычніка запускалі ракеты па ўкраінскіх жылых дамах, не ўдасца схавацца за загадамі.
Пра гэта заявіў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў.
«Асобна звяртаюся да расійскіх лётчыкаў, якія пускалі ракеты па жылых дамах: вы не схаваецеся за загадамі», — адзначыў ён.
Акрамя таго, Буданаў звярнуўся да тых, хто да гэтага часу спакойна назірае за злачынствамі Крамля.
«Якія яшчэ «бізнес-перспектывы» вы спрабуеце разгледзець скрозь пыл ад разбураных украінскіх дамоў?», — напісаў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны.