8 кастрычнiка 2026, Чацвер, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўднёвая Карэя адклікала пасла з Украіны

4
Паўднёвая Карэя адклікала пасла з Украіны

З-за спрэчкі адносна паўночнакарэйскіх ваеннапалонных.

Паўднёвая Карэя адклікала свайго пасла з Украіны з-за дыпламатычнай спрэчкі наконт раскрыцця інфармацыі пра перадачу двух паўночнакарэйскіх ваеннапалонных.

Пра гэта ў чацвер, 8 кастрычніка, піша The Chosun Daily.

8 кастрычніка Міністэрства замежных спраў Паўднёвай Карэі паведаміла пра рашэнне адклікаць пасла Пак Кі Чжана у Сеул.

У МЗС Паўднёвай Карэі заявілі, што «чакаюць урэгулявання ўсіх нявырашаных пытанняў паміж дзвюма краінамі і будуць працягваць кансультацыі з украінскім бокам для іх вырашэння».

23 верасня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас Генеральнай Асамблеі ААН заявіў, што ўкраінскі бок перадаў Паўднёвай Карэі двух ваеннапалонных з КНДР. Ён паведаміў, што перадача адбылася нядаўна.

24 верасня прэзідэнт Паўднёвай Карэі Лі Чжэ Мён абвінаваціў Украіну ў парушэнні дамоўленасці аб неразгалошванні інфармацыі пра перадачу паўночнакарэйскіх ваеннапалонных Сеулу. Ён заявіў, што пытанне іх рэпатрыяцыі з’яўляецца «надзвычай адчувальным» і «звязаным з дыпламатыяй і нацыянальнай бяспекай».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲