10 лiстапада 2026, aўторак, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі абвінавачаны зрабіў прапанову пацярпелай прама ў судзе

У Беларусі абвінавачаны зрабіў прапанову пацярпелай прама ў судзе
Ілюстрацыйнае фота

Незвычайны выпадак адбыўся ў Гомелі.

У Гомелі агаласілі прысуд жыхару абласнога цэнтра, які абвінавачваўся ў наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

47-гадовы мужчына 1 жніўня 2026 года выпіваў са сваёй партнёркай, з якой сустракаўся апошнія тры гады. Увечары ён выйшаў прагульвацца, дзе сустрэў сваіх знаёмых, якія намякнулі яму на нявернасць партнёркі, паведамляе «Зеркало».

Вярнуўшыся дадому, абвінавачаны ўчыніў скандал. Падчас канфлікту ён ударыў партнёрку па галаве не менш як два разы. Пацярпелая выбегла з кухні ў пакой. Гэта не супакоіла абвінавачанага, і, калі жанчына стаяла каля акна, ён штурхнуў яе. У выніку яна звалілася ўніз з другога паверха кватэры. Жанчына атрымала спалучаную траўму цела, у тым ліку пашкоджанні лёгкіх і пераломы костак. Эксперт аднёс яе траўмы да цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

«На судовым пасяджэнні абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну, прасіў прабачэння ў сужыцелькі і прапанаваў афіцыйна ўступіць у шлюб», — паведамілі ў прэс-службе пракуратуры.

Ці прыняла пацярпелая прапанову, у прэс-рэлізе не паведамляецца. Аднак мужчыну прыгаварылі да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго таксама абавязалі прайсці прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲