16 лiстапада 2026, панядзелак, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін ператварыў Расію ў дзяржаву-злачынцу

Пуцін ператварыў Расію ў дзяржаву-злачынцу
Віктар Шэндэровіч
Фота: delfi

Паміж катамі і закладнікамі рэжыму праходзіць выразная мяжа.

Зноў і зноў усплывае гэтая тэма, і зноў тыя ж самыя падмены… Вось і пішу зноў.

Я не сацыёлаг, таму без лічбаў, а ў самым агульным выглядзе.

Сённяшняя Расія — дзяржава-злачынца (тут, на жаль, усё больш-менш ясна). Але ў чалавечым вымярэнні гэтая дзяржава, як і любая іншая, складаецца з асобных людзей.

З мільёнаў саўдзельнікаў ваенных злачынстваў.

І іншых мільёнаў — закладнікаў злачыннага рэжыму, якія цалкам усведамляюць сваё закладніцтва.

А паміж гэтымі выразнымі сацыяльнымі групамі, не надта гэта ўсведамляючы, звыкла жывуць астатнія: дзясяткі мільёнаў васалаў, вінаватых толькі ў тым, што нарадзіліся і выраслі ў краіне з паніжанай сацыяльнай адказнасцю, з такімі вось, а не іншымі, нормамі жыцця…

У палітыцы — і як вынік, у гісторыі — працуе мажарытарны прынцып, і пераможца атрымлівае ўсё. Таму Германія 1930-х гадоў становіцца (і потым называецца) гітлераўскай, а Савецкі Саюз — сталінскім.

Сённяшняя Расія — у палітычным і гістарычным вымярэнні — вядома, Расія пуцінская.

Але чалавечае вымярэнне — відавочна іншае! І Ганна Ахматава з Генрыхам Беллем не павінны прасіць прабачэння перад светам за прыналежнасць да роднай культуры або прапіску па месцы жыхарства.

У кожнага з нас, так ці інакш «прыпісаных» сёння гістарычна да Пуціна, — сваё сумленне і свой асабісты выбар у асабістых абставінах. І любая спроба скатаць нас усіх, ад Кадырава да Шлосберга, праз персанажаў Глухоўскага, у адзін пластылінавы камяк пад назвай «расіяне» — гэта пошлая дурнота або разлічаная падласць.

Віктар Шэндэровіч, Facebook

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲