17 лiстапада 2026, aўторак, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць недарэчных кадравых рашэнняў Лукашэнкі

Пяць недарэчных кадравых рашэнняў Лукашэнкі

Найбольш дасталося спорту і сельскай гаспадарцы.

Адна з адметных рыс кіраўніка Беларусі — упартае імкненне прызначаць лаяльных яму людзей на кіраўнічыя пасады нават у зусім незнаёмых ім сферах. узгадвае, як такія прызначэнні не раз ператвараліся ў трагікамедыю.

5-е месца. Былы ахоўнік — міністр спорту

У Беларусі можна вылучыць дзве сферы, над якімі Лукашэнка найбольш здзекаваецца сваімі кадравымі рашэннямі. Адна з іх — спорт.

Пачатак ён паклаў яшчэ ў 2003 годзе, калі прызначыў міністрам спорту былога камандуючага ўнутранымі войскамі і кіраўніка МУС Юрыя Сівакова.

Логіка, відаць, была такая: «Тут дубінкі і пісталеты, там мячы і ракеткі — якая розніца?»

Пратрымаўся сілавік на гэтай пасадзе ўсяго 2,5 года. Лукашэнка звольніў яго пасля правалу на Алімпіядзе ў Афінах.

У 2018-м кіраўнік накіраваў кіраваць Міністэрствам спорту свайго былога ахоўніка Сяргея Кавальчука.

Але гэтаму кандыдату ў пэўным сэнсе «пашанцавала»: пасля 2022 года беларускі спорт практычна цалкам адхілены ад міжнародных спаборніцтваў, таму правалам у спартыўных выніках узяцца няма адкуль. Кавальчук засяроджаны на палітычных чыстках.

4-е месца. Чыноўнік з рэгіёна — міністр працы на паўтара месяца

Лукашэнка сцвярджае, што ён перакананы цвярознік, але аднойчы быў выпадак, калі ў гэтым узніклі сур'ёзныя сумневы.

15 снежня 2016 года перад навагоднімі святамі кіраўнік прызначыў намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама міністрам працы і сацыяльнай абароны.

А ўжо 27 студзеня 2017-га з выбачэннямі прызначыў таго ж Малашку... міністрам аховы здароўя. Маўляў, лепшай кандыдатуры не знайшлося.

Дарэчы, і там ён пратрымаўся ўсяго паўтара года. Вось такі ўзровень стратэгічнага планавання.

3-е месца. Былы начальнік Генштаба — намеснік кіраўніка Адміністрацыі на паўтара месяца

Найбольш свежае прызначэнне ад Лукашэнкі трапляе адразу ў тройку яго самых вар’яцкіх кадравых рашэнняў. Сітуацыя з Паўлам Муравейкам відавочна, нават смешнейшая, чым з Валерыем Малашкам.

Па-першае, кіраўнік прызнаваў, што прызначыць Муравейку яму «ніхто не рэкамендаваў», і гэта яго асабістае рашэнне. 6 кастрычніка Лукашэнка заявіў: «Усе смяяліся. Былага начальніка Генштаба прызначыў намеснікам у Адміністрацыю. Пакуль. Можа, ён заўтра прэзідэнтам будзе. Гэта ж доўгаіграючая пласцінка».

Па-другое, нягледзячы на пафас кіраўніка, пласцінка перастала іграць ужо праз паўтара месяца.

Па-трэцяе, цяпер няшчаснага Муравейку Лукашэнка прызначыў кіраўніком Віцебскага аблвыканкама.

Якія ў яго могуць быць кампетэнцыі ў сферы сельскай гаспадаркі? Вялікае пытанне. З іншага боку, досвед паказвае, што для Лукашэнкі гэтага дастаткова: былы кіраўнік МУС Юрый Караеў ужо паўтара года на пасадзе старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

Дарэчы, сельская гаспадарка — другая сфера, над якой кіраўнік больш за ўсё здзекаваецца сваімі кадравымі рашэннямі. Такая чахарда і некампетэнтнасць сярод кіраўнічых кадраў, мабыць, больш нідзе не сустракаюцца.

2-е месца. Генерал міліцыі — міністр юстыцыі

Пасля мірных пратэстаў 2020 года Лукашэнка быў настолькі зацыклены на рэпрэсіях, што закрыў вочы на ўсе рамкі прыстойнасці. У 2021-м ён прызначыў міністрам юстыцыі былога супрацоўніка ўнутраных войскаў і экс-намесніка кіраўніка МУС Сяргея Хаменку — чалавека, які не мае вышэйшай юрыдычнай адукацыі.

Праз 2,5 года пасля прыняцця абсурдных і рэпрэсіўных рашэнняў Хаменку перакінулі ў Савет Рэспублікі намеснікам да Наталлі Качанавай. Але і там косназыкі сілавік затрымаўся ненадоўга.

1-е месца. Былы будаўнік — кіраўнік Нацбанка

Гэта адзінае кадравае рашэнне кіраўніка паўплывала на жыццё беларусаў больш за ўсе астатнія. У 1998 годзе Лукашэнка прызначыў кіраўніком Нацбанка былога будаўніка Пятра Пракаповіча, галоўнай перавагай якога ў вачах кіраўніка была ягоная лаяльнасць.

Лукашэнка змяніў яго толькі пасля таго, як краіна перажыла дзве дэвалюацыі (2009 і 2011 гадоў). Надалей кіраўнік стараўся да тэмы працы з Пракаповічам не вяртацца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲