23 лiстапада 2026, панядзелак, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэахіт: на Алясцы заўважылі мядзведзя-павука

2
Відэахіт: на Алясцы заўважылі мядзведзя-павука
фота: focus.ua

Ён атрымаў узнагароду за свае навыкі лазання па дрэвах.

Супрацоўнікі Лясной службы ЗША працягваюць уручаць узнагароды мядзведзям, што насяляюць найбуйнейшы нацыянальны лес краіны Тонгас, які знаходзіцца на паўднёва-ўсходзе Аляскі.

Усяго ўзнагароды былі ўручаныя 39 бурым і чорным мядзведзям; раней званні атрымалі мядзведзь-пустэльнік, маці, што праяўляе гіперапеку, і мядзведзяня, што так і не зразумела, як гуляць у хованкі. Цяпер рэйнджары ўручылі яшчэ адзін тытул безназоўнаму мядзведзяняці, якое ўявіла сябе мядзведзем-павуком, піша Popular Science.

На пачатку свайго шляху крохітным мядзведзянятам даводзіцца асвойваць нямала складаных навыкаў. Паводле вучоных, на Алясцы выжыванасць мядзведзянят бурога мядзведзя ў першы год жыцця складае каля 50%, а ў мядзведзянят барібала (чорнага мядзведзя) гэты паказчык і ўвогуле вар'іруецца ад 51% да 88% у залежнасці ад асяроддзя існавання. Малечы трэба навучыцца лавіць рыбу, здабываць корм, знаходзіць сховішча і залазіць на дрэвы, каб уратавацца ад драпежнікаў.

Аднак сама прырода паклапацілася пра тое, каб жывёлам было прасцей лазіць: у мядзведзяў ёсць загнутыя кіпцюры, якія дапамагаюць ім і падымацца на дрэвы, і бяспечна спускацца назад. Свае навыкі рэйнджарам прадэманстравала безназоўнае мядзведзяня, якое пабывала каля ручая Анан-Крык у нацыянальным лесе Тонгас — за гэта яму афіцыйна прысудзілі званне «Самы мілы верхалаз-2026».

Паводле рэйнджараў, малы паслізнуўся падчас спуску, але здолеў утрымацца і адразу паспяшаўся ўслед за маці. Даследчыкі адзначаюць, што гэта стала выдатным напамінам пра тое, што нават калі вы страцілі апору, заўсёды можна апамятацца і рухацца далей. Невялікі пухнаты ўрок стойкасці ад мядзведзяў з Анан-Крык.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲