«Мадзьяр»: Сакральны мост «стаміўся»
5- 17.11.2026, 13:25
- 6,212
Украінскі афіцэр паказаў, чым атакавалі Крымскі мост.
Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт «Мадзьяр» Броўдзі паведаміў у Facebook, якія падраздзяленні ўдзельнічалі ў атацы на Крымскі мост, незаконна пабудаваны акупантамі. Паводле яго слоў, у аперацыі былі задзейнічаныя падраздзяленні глыбіннага паражэння Ваенна-марскіх сіл, ракетных войскаў і артылерыі Украіны, 414-я брыгада «Птушкі Мадзяра», СБУ і 1-ы асобны цэнтр СБС.

«Мадзьяр» апублікаваў фота некалькіх сродкаў паражэння, якімі наносілі ўдары. На адным са здымкаў напісана: «Дарога ў Крым толькі з Украіны».
«Сакральны мост стаміўся, час гумавых лодак», — пракаментаваў камандуючы СБС.


Хроніка атак на мост
Мост, які злучае акупаваны Крым з тэрыторыяй Расіі, атакавалі яшчэ ў 2022 годзе. Сёлета Сілы абароны паўтарылі паспяховыя ўдары.
Уначы на 16 лістапада яны атакавалі мост, з-за чаго рух перакрывалі на некалькі гадзін. Уначы на 17 лістапада ўдары былі значна маштабнейшыя: пашкоджана дарожнае перакрыцце, у мора абрынулася апора. Гэта паўплывае і на суднаходства.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў, што аперацыю па паражэнні рыхтавалі некалькі тыдняў. Спачатку абаронцы знішчалі сістэмы СПА, радары, сродкі РЭБ і іншыя пэўныя аб’екты на шляху да канчатковай мэты.