18 лiстапада 2026, Серада, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Мірны ў камандзе Сабаленкі даглядаў сабаку?

Максім Мірны ў камандзе Сабаленкі даглядаў сабаку?
Максім Мірны

Дзіўная роля для аднаго з найлепшых беларускіх тэнісістаў.

Былая першая ракетка свету бельгійка Кім Клійстэрс выказала здагадку пра прычыны праблем беларускай тэнісісткі Арыны Сабаленкі.

Размова з Максімам Мірным

Паводле слоў Клійстэрс, на Адкрытым чэмпіянаце ЗША яна размаўляла з Максімам Мірным, які даглядаў сабаку Арыны, пакуль тая давала інтэрв’ю прэсе.

«Я спытала, як гэта ўвогуле — падарожнічаць з сабакам. Ён адказаў, што гэта нялёгкая праца, прычым для ўсёй каманды. Трэба сачыць, каб сабака своечасова піў, еў, хадзіў у прыбіральню і доўга не знаходзіўся на сонцы», — распавяла тэнісістка.

Мацярынскі інстынкт?

Мірны таксама сказаў ёй, што Сабаленка пастаянна перажывае за свайго гадаванца: хто за ім даглядае, дзе ён і ці своечасова паеў. Гэта навяло Клійстэрс на разважанні.

«Магчыма, Арына дасягнула пэўнага этапу ў жыцці і кар’еры. Можа быць, у ёй пачынае праяўляцца моцнае мацярынскае пачуццё. Я сама праз гэта прайшла. Магчыма, цяпер я занадта засяроджаная на сваёй сітуацыі, але хто ведае? Яна хутка выйдзе замуж, пачынае задумвацца пра стварэнне сям’і. Можа, ёй ужо не так камфортна ў раз’ездах? Можа, ёй больш не патрэбны той самы настрой, які часам дапамагае пераадольваць цяжкасці?» — перадае словы Клійстэрс tennis365.com.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲