2 лiстапада 2026, панядзелак, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі расійскіх дронаў парушалі паветраную прастору Беларусі ў кастрычніку

Колькі расійскіх дронаў парушалі паветраную прастору Беларусі ў кастрычніку

Новы рэкорд.

«Флагшток» паглядзеў, як цягам кастрычніка расійская армія падчас атак на тэрыторыю Украіны выкарыстоўвала паветраную прастору Беларусі. Першыя залёты адбыліся 4–5 кастрычніка, затым — 8 кастрычніка сітуацыя паўтарылася. У тыя дні былі зафіксаваныя мінімум 4 уварванні.

З 9 па 12 кастрычніка адбылося мінімум 6 залётаў расійскіх БПЛА ў паветраную прастору Гомельскай вобласці. Яшчэ мінімум 5 дронаў заляталі на Гомельшчыну з 13 па 15 кастрычніка.

Раніцай 16 кастрычніка паветраную прастору Беларусі парушыла расійская «Бандэроль». А 18–19 кастрычніка мінімум 4 расійскія беспілотнікі ўварваліся ў Гомельскую вобласць. Яшчэ мінімум 4 БПЛА — 19–20 кастрычніка.

Атрымліваецца, што ў кастрычніку паветраную прастору Беларусі парушалі мінімум 24 расійскія дроны. Гэта чарговы рэкорд 2026 года. Папярэдні быў зафіксаваны ў верасні, калі ў Беларусь залецеў 21 беспілотнік.

Рэальная колькасць парушэнняў паветранай прасторы Беларусі можа быць значна большай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲