2 лiстапада 2026, панядзелак, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны нафтаносны рэгіён Расіі тоне ў даўгах

Галоўны нафтаносны рэгіён Расіі тоне ў даўгах

«Дзірка» ўжо на 80 мільярдаў.

Ханты-Мансійскі аўтаномны акруг, адзін з галоўных нафтаздабыўных рэгіёнаў Расіі і дзесяцігоддзямі буйная крыніца грошай для федэральнага бюджэту, усё актыўней бярэ крэдыты ў банкаў і залазіць у даўгі. Улады Югры абвясцілі аўкцыёны на крэдытныя лініі на 20 мільярдаў рублёў: грошы пойдуць на пакрыццё дэфіцыту і пагашэнне старых даўгоў.

Пра гэта піша расійскі журналіст і блогер Дзмітрый Барысенка.

- Нафтавая жытніца Расіі сама пачынае жыць у доўг, - канстатуе аўтар канала.

Для Расіі гэта выглядае як вельмі сур'ёзны эканамічны сігнал: калі адзін з галоўных рэгіёнаў-данараў краіны пачынае жыць у доўг, гэта адлюстроўвае глыбокія структурныя праблемы ў нафтагазавым сектары РФ. Рэгіёны, якія раней кармілі краіну нафтавымі даходамі, цяпер самі жывуць у мінус, а фінансаваць вайну становіцца ўсё цяжэй.

Дзяржаўны доўг акруга на пачатак 2025 года складаў 11 мільярдаў рублёў.

Да пачатку 2026-га ён вырас амаль да 59 мільярдаў, да восені перавысіў 81 мільярд. Менш чым за два гады доўг аднаго з найбольш заможных рэгіёнаў краіны павялічыўся больш чым у сем разоў.

У кастрычніку ўлады Югры павысілі планавы дэфіцыт бюджэту на 2026 год да 94,5 мільярда рублёў. Даходы закладзеныя на ўзроўні 411,3 мільярда, выдаткі — 505,8 мільярда.

Прычыны ў канале называюць канкрэтныя: здабыча нафты скарацілася на 4,7%, паступленні падатку на прыбытак нафтавых кампаній падаюць, а выдаткі бюджэту працягваюць расці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲