«Расіянка за хвіліну зразумела, што я з Беларусі»
2- 2.11.2026, 12:44
- 3,384
Чым мы адрозніваемся ад іншых народаў?
Многія беларусы ведаюць, што нават калі мы размаўляем па-руску і знаходзімся ў іншай краіне, вызначыць нашу нацыянальнасць лёгка.
«Расіянка за хвіліну зразумела, што я з Беларусі, — піша адзін з карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Threads. — Беларусы, чым мы сябе выдаём?»
Каментатары, большасць з якіх — з іншых краін, раскрылі сакрэты і расказалі пра тое, як адрозніць беларуса. Сайт Charter97.org прыводзіць самыя папулярныя адказы на пытанне аўтара допісу:
— Мне ў адной краіне сказалі, што зразумелі, што я беларус, па вельмі чыстай рускай мове.
— Дабрыя, усмешлівыя, ветлівыя — сто адсоткаў: беларусы.
— У нас ёсць нейкі акцэнт, расіяне нас адразу пазнаюць. Я яго, дарэчы, не чую.
— Я аднаго беларуса раскусіў з першай жа фразы, калі ён адказаў на пытанне і замест «так» сказаў «ну» і ўсміхнуўся. Калі чалавек славянскай знешнасці «нукае», а яшчэ і твар усмешлівы, добры, дабрадушны — дакладна беларус.
— Гаварыла з кліентам, які жыве на Урале, ён сказаў: наша гаворка — як званочкі пераліваецца.
— Я вас па слове «тут» адразу распазнаю.
— Шукаем сметніцу, каб нешта выкінуць, замест таго каб кінуць на зямлю і не пераймацца.
— Наш сябар, грузін, сказаў, што беларусаў па вачах пазнае бяспамылкова.