Перадавыя атрады ЗСУ падышлі да Вялікай Навасілкі
- 20.11.2026, 10:58
80-я Галіцкая брыгада ДШВ наступае на Данбасе.
Разведвальныя атрады 80-й асобнай дэсантна-штурмавой Галіцкай брыгады ДШВ ЗСУ ўжо знаходзяцца прыкладна ў 7,5 км ад Вялікай Навасілкі ў Данецкай вобласці.
Такое дапушчэнне ў сацсетцы X выказаў OSINT- і навінавы агрэгатар пра вайну ва Украіне Vijesti.

Па даных Vijesti, пасля таго як разведвальныя атрады 80-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ДШВ выбілі расейскіх акупантаў з населенага пункта Вясёлае (вёска ў Валноўскім раёне Данецкай вобласці – заўв. рэд.), украінскія байцы прасунуліся на захад ад Скуднага і цяпер знаходзяцца прыкладна ў 7,5 км ад цэнтра Вялікай Навасілкі.

Перад вызваленнем Вясёлага байцы ЗСУ выбілі расейскіх акупантаў з суседніх населеных пунктаў Фёдараўка і Камар.
Усе яны ўваходзяць у Валноўскі раён Данецкай вобласці. OSINT-аналітыкі паведамілі пра вызваленне ўкраінскай арміяй Камара яшчэ 14 лістапада.
Уцёкі расейскіх акупантаў з гэтага населенага пункта ўжо прызнаў і расейскі Z-блогер Міхаіл Звінчук («Рыбар»). Ён таксама прызнаў працягу наступу ЗСУ на гэтым участку фронту (Генштаб ЗСУ адносіць Камар і Вясёлае да Аляксандраўскага напрамку фронту – заўв. рэд.). Але «Рыбар» сцвярджае, што баі ў раёне населеных пунктаў Фёдараўка і Вясёлае нібыта працягваюцца. Ён вызначыў гэты раён як «шэрую зону».