20 лiстапада 2026, Пятніца, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзена яшчэ адно фундаментальнае адрозненне паміж беларусамі і рускімі

2
Знойдзена яшчэ адно фундаментальнае адрозненне паміж беларусамі і рускімі
Ілюстрацыя: tradycyja.com

Яно датычыцца аднаго з найважнейшых светапоглядных пытанняў.

Выданне «Салідарнасць» працягвае распавядаць пра тое, што адрознівае беларусаў ад расіян.

Беларусы здаўна ставіліся да смерці стрымана, як да непазбежнага фіналу зямнога жыцця. Без празмернага драматызму і пафасу.

«Як Бог дасць», «усе там будзем», «Бог даў, Бог узяў». Так казалі нашы продкі, так кажуць нашы дзяды і бабулі, якія засталі нямалую частку багатага на драматычныя падзеі XX стагоддзя.

З памерлымі развітваліся з павагай і ціха, у доме пакойнага гаварылі паўголасам, успамінаючы светлыя моманты яго жыцця, чытаючы малітвы.

У нашых суседзяў адносна нядаўна існавала традыцыя галашэння па нябожчыку. У расійскіх вёсках на пахаванні запрашалі жанчын, якія гучна плакалі і галасілі каля труны.

І ў беларусаў, і ў расіян у стаўленні да смерці праяўляецца нацыянальны менталітэт. Нас характарызуюць стрыманасць, засяроджанасць на сабе. Суседзяў — у пэўнай ступені надрыў і драматызм.

Героі Васіля Быкава, якім наканавана памерці, найчасцей у момант развітання з жыццём застаюцца сам-насам з уласнымі думкамі і перажываннямі. У тумане, на ўскраі заснежанага поля. У расіян ёсць папулярная прыказка «на людзях і смерць красная», якая гаворыць сама за сябе.

І калі для герояў беларускай літаратурнай класікі важна захаваць чалавечую годнасць на парозе смерці, дык у творах суседзяў сыход з жыцця найчасцей асацыюецца з экзістэнцыяльным драматызмам, ахвярнасцю, пакутамі ў імя вялікай ідэі.

Беларусам ніколі не была блізкая героізацыя смерці, яе культ. Сучасныя пакаленні расіян безразважна пагражаюць свету: «Можам паўтарыць!». Не задумваючыся над тым, што ўжо змаглі паўтарыць — лабавыя штурмы, што сталі сімвалам абясцэньвання чалавечага жыцця, як і чорны мяшок для целаў, і белая «лада» ў якасці суцяшальнай сатысфакцыі для родных акупанта.

Цынічнае жукаўскае «бабы яшчэ народзяць» праз восем дзесяцігоддзяў набыло новае жыццё. Беларусы тым часам трымаюцца кансенсусу, адмаўляючыся ад прамога ўдзелу ў вайне. Колькі б ні нагадваў адзін саагрэсар пра тое, што «мы ў адных акопах гнілі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲