20 лiстапада 2026, Пятніца, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка загадаў ужываць у ежу «толькі беларускія прадукты»

1
Лукашэнка загадаў ужываць у ежу «толькі беларускія прадукты»

Яшчэ адна вар'яцкая ідэя дыктатара.

Лукашэнка чарговы раз заявіў, што ў Беларусі робяць найлепшыя ў свеце прадукты, а таму беларусы абавязаныя есці толькі айчыннае. Пра гэта ён сказаў на сустрэчы з работнікамі прадпрыемства групы кампаній «Садружнасць» у Смаргоні.

«Вы павінны ўжываць у ежу толькі беларускія прадукты»

Паводле слоў Лукашэнкі, перапрацоўчыя прадпрыемствы працуюць нядрэнна, асабліва малочныя. Мясакамбінаты, прызнаў ён, крыху адстаюць.

«Але ўсе яны ў прыстойным стане. Таму — якасная прадукцыя і попыт на яе. Найбольш якасныя харчовыя прадукты — у Беларусі. Не таму, што я — беларускі прэзідэнт. Вы самі ведаеце. І вы гэтым павінны ганарыцца. Вы павінны ўжываць у ежу толькі беларускія прадукты», — заявіў ён, перадае яго прэс-служба.

Выбар пакупніка, відаць, у гэтай логіцы не ўлічваецца.

Бананы «каштуць столькі, колькі каштуюць»

Лукашэнка прызнаў, што нешта даводзіцца завозіць з-за мяжы, напрыклад бананы, якія ў краіне не вырошчваюць. Але, паводле яго слоў, людзі павінны разумець, што такія тавары «каштуць столькі, колькі каштуюць» і што гэта «не беларускае».

Ён таксама паведаміў, што дзяржава «спрабуе трохі прыціскаць па цэнах і сыравікоў, і перапрацоўшчыкаў». Галоўнае пры гэтым не перастарацца, інакш прадукцыя сыдзе ў Расію і Кітай. Іншымі словамі, цэны на паліцах перадусім залежаць ад таго, наколькі выгадна вытворцу прадаваць за мяжу, а не ад клопату пра пакупніка ўнутры краіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲