У Краснадары паражана Галоўнае ўпраўленне Расгвардыі
1- 22.11.2026, 8:45
- 2,898
Мясцовыя жыхары паведамляюць пра пах гару.
У выніку атакі БПЛА ЗСУ ў ноч на нядзелю, 22 лістапада, верагодна, было паражана Галоўнае ўпраўленне Расгвардыі па Краснадарскім краі ў Краснадары, паказаў OSINT-аналіз выдання Astra. Да такой высновы журналісты прыйшлі, прааналізаваўшы фатаграфіі чытача і відэазапіс, апублікаваныя маніторынгавым каналам Exilenova+.
Astra піша, што мясцовыя жыхары ў ноч на 22 лістапада паведамлялі пра пах гару і публікавалі фота задымленняў, а ў аэрапорце Краснадара ўводзіліся абмежаванні. На момант напісання навіны яны не былі знятыя і трымаюцца з вечара 21 лістапада. Мэрыя горада заявіла пра адбіццё беспілотнай атакі.




Пападанне па НПЗ афіцыйна не пацверджана
Шэраг мясцовых і ўкраінскіх Telegram-каналаў таксама паведамілі пра магчымую атаку на Афіпскі НПЗ, размешчаны ў Краснадарскім краі. Гэтая інфармацыя пакуль не была пацверджаная OSINT-аналітыкамі або афіцыйнымі асобамі.
Афіпскі НПЗ у апошні раз падвяргаўся атацы ЗСУ у ноч на 18 лістапада.