22 лiстапада 2026, Нядзеля, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Калінінградзе працягваюць натужна завываць сірэны

3
У Калінінградзе працягваюць натужна завываць сірэны

Мясцовыя жыхары масава запісваюць і распаўсюджваюць відэа.

Трывожнай застаецца сітуацыя і ў Калінінградскай вобласці РФ. Там гучаць сірэны паветранай трывогі, а мясцовыя жыхары масава запісваюць і распаўсюджваюць відэа. На кадрах чутныя сігналы апавяшчэння, расіяне напалоханыя незвычайнай для рэгіёна сітуацыяй, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на OSINT-паблікі.

Напярэдадні 21 лістапада рэгіён ужо апынуўся пад пагрозай атакі беспілотнікаў. У прыватнасці, у партовым горадзе Балтыйск, дзе размешчаная галоўная ваенна-марская база Балтыйскага флоту РФ, прагучалі шматлікія выбухі. Таксама мясцовыя паведамлялі пра працу расійскай СПА.

Паводле папярэдніх звестак OSINT-аналітыкаў, беспілотнікі маглі накіроўвацца ў партавую інфраструктуру Балтыйска.

Таксама пацвердзілася інфармацыя, што было атакавана расійскае грузавое судна Sparta II, якое перавозіла ваенны груз з Санкт-Пецярбурга ў Калінінградскую вобласць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲