Адну з самых прыгожых традыцый Брэста паказалі на відэа
- 27.11.2026, 15:59
Сутыкнуцца з ёй можна кожны вечар.
Берасцейка распавяла ў сацсетцы пра адну з традыцый роднага горада.
З 2009 года на галоўнай пешаходнай вуліцы Брэста штодня запальвае і гасіць старадаўнія ліхтары штатны ліхтаршчык. Каб здзейсніць свой рытуал, ён падымаецца па лесвіцы і ўручную запальвае і гасіць у кожным ліхтары керосінавую лямпу. Усяго на вуліцы Савецкай усталявана 17 такіх ліхтароў.
«Кожны вечар, незалежна ад надвор'я і пары года, ліхтаршчык запальвае керосінавыя ліхтары на пешаходнай вуліцы Савецкай, — піша яна. — Калі загараецца апошні ліхтар, ва ўсім Брэсце запальваюцца ўсе ліхтары. Адна з прыгожых традыцый горада».
Ліхтаршчык не адмаўляе і ў просьбе сфатаграфавацца з ім на памяць.