Украінскія дроны знішчылі расійскі «Панцыр-С1»
- 27.11.2026, 17:22
На відэа трапіў незвычайны эпізод пасля паражэння комплексу.
Аператары дронаў 413-га палка «Рэйд» Сіл беспілотных сістэм знішчылі расійскі зенітны ракетна-гарматны комплекс «Панцыр-С1».
Як паведамляе «Цэнзар.НЕТ», у сеціве апублікавалі відэазапіс выніковай баявой працы ўкраінскіх воінаў.
Незвычайны эпізод пасля знішчэння комплексу
Цікавы эпізод зафіксавала камера ўкраінскага беспілотніка ўжо пасля паражэння варожага комплексу. Да знішчанай баявой машыны падышла бяздомная сабака, якая пачала яе аглядаць.
Інфармацыя пра лёс экіпажа расійскага комплексу не ўдакладняецца.