27 лiстапада 2026, Пятніца, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінчанін абвінавачвае «Белтэлекам» у вымагальніцтве 200 долараў

Мінчанін абвінавачвае «Белтэлекам» у вымагальніцтве 200 долараў
Фота: Белтэлекам

Грошы налічылі за інтэрнэт, якім ён не карыстаўся.

«Мінчанін расказаў у сацсетцы Threads пра махлярства з боку кампаніі «Белтэлекам».

«Быў інтэрнэт ADSL, тарыф «Дамасед», — піша ён. — Прыйшоў час адключыцца, я перастаў карыстацца іх абсталяваннем, на рахунку заставаўся станоўчы баланс. Кнопка «адключыцца» не працавала, я ўсё так і пакінуў і забыўся.

Праз паўгода мне прыходзіць ліст з пагрозамі ад канторы па даўгах і рахунак прыкладна на 200 долараў за карыстанне чужымі сродкамі. Паўтаруся, на рахунку былі грошы, і з нічога «Белтэлекам» налічыў такую суму за тое, чым я не карыстаўся.

Вельмі шкадую, што не пайшоў у суд. Справу я б дакладна выйграў. Уяўляеце, як яны грошы з паветра рабілі? Больш ніколі іх паслугамі не карыстаюся і ўсіх адгаворваю. Гэта жах».

Кампанія адказала аўтару допісу і параіла звязацца з тэхнічным аддзелам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲