28 лiстапада 2026, Субота, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінчукі прапануюць байкатаваць Dana Mall

Мінчукі прапануюць байкатаваць Dana Mall
Ілюстрацыйнае фота

З-за інцыдэнту з дзяўчынай, якая зламала пазваночнік у выніку падзення снегу.

Мінчукі абураныя стаўленнем работнікаў гандлёвага цэнтра Dana Mall да трагедыі, якая адбылася яшчэ ў студзені 2026 года. Тады адзінаццацікласніца Дыяна Булаўская выйшла з будынка, паспела зрабіць усяго некалькі крокаў, і тут з даху будынка на яе звалілася велізарная глыба снегу. Пазней следчыя ўстанавілі, што снежна-лядовая маса прыляцела з 18-метровай вышыні. Лавіна цалкам накрыла дзяўчыну, зламаўшы ёй пазваночнік і рэбры.

Дырэктару гандлёвага цэнтра Dana Mall было прад’яўлена абвінавачанне ў службовай халатнасці. Як устанавілі следчыя, 33-гадовы кіраўнік цэнтра адказваў за бяспечнае выкананне работ павышанай небяспекі, аднак выканаў свае абавязкі неналежным чынам. У прыватнасці, ён дапусціў да ўборкі снегу староннюю арганізацыю, якая займалася распрацоўкай рэкламных канструкцый і не аформіла наряд-дазвол.

Аднак пра якую-небудзь кампенсацыю пацярпелай пакуль гаворкі няма. Грошы на лячэнне для яе збіралі простыя людзі.

«Мінчукам дастаткова на 2 дні ігнараваць ДанаМол і яны настолькі ах…юць ад стратаў, што аплоцяць пацярпелай дзяўчыне любыя аперацыі і рэабілітацыю. Проста думка», - напісаў адзін з жыхароў сталіцы ў сацсетцы Threads.

Пост сабраў сотні лайкаў і каментарыяў падтрымкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲