Сікорскі высмеяў абурэнне Масквы з-за удараў Украіны ў Афрыцы
- 28.11.2026, 10:14
- 1,754
Фота: x.com/sikorskiradek
Украінская армія ўсё адно будзе стрымліваць наступ.
Поспехі Украіны ў вайне з Расіяй набіраюць абароты, і гэта бачна нават па рэакцыі расійскай прапаганды на ўдары ў Афрыцы. У той жа час, ракетны тэрор супраць Кіева не зломіць украінскую армію.
Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
«Я сапраўды бачу, што поспехі Украіны набіраюць абароты. Проста паглядзіце, што пра гэта кажуць расійскія прапагандысты: «Як украінцы адважваюцца атакаваць у Афрыцы?». Нядрэнна для нацыі і краіны, самае існаванне якіх яны адмаўлялі», — заявіў Сікорскі 27 лістапада.
Ён таксама параўнаў расійскія ўдары па Украіне з бамбардзіроўкамі Лондана нацысцкай Германіяй з дапамогай балістычных ракет ФАУ-2 напрыканцы Другой сусветнай вайны.
«Кіеў можна абязлюдзіць, але ўкраінская армія ўсё адно будзе стрымліваць наступ», — падкрэсліў міністр.
Сікорскі прызнаў, што ў запалохванні, правакацыях і накіраванні тэрарыстаў аўтакратыі заўсёды будуць мець перавагу над дэмакратыямі.
Асобна ён адзначыў, што ў Маскве ўспрымаюць яго словы вельмі сур'ёзна, і гэта дастаўляе яму асаблівае задавальненне.
Нагадаем, 22 лістапада ўкраінскія марскія дроны атакавалі расійскія судны каля лівійскага порта Бенгазі. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў паражэнне карвета «Меркурый» і паказаў кадры аперацыі.