Венгрыя зняла санкцыі з камандуючага Сіламі беспілотных сістэм ЗСУ Роберта «Мадзяра» Броўдзі
1- 28.11.2026, 9:50
- 1,530
Яшчэ да таго, як прэм'ер-міністр Венгрыі Петер Мадзяр сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Венгрыя зняла санкцыі з камандуючага Сіламі беспілотных сістэм ЗСУ Роберта «Мадзяра» Броўдзі, якія яна увяла ў 2025 годзе з-за ўдараў украінскай арміі па нафтаправодзе «Дружба». Пра гэта паведаміла венгерскае выданне Magyar Hang.
У 2025 годзе Будапешт на тры гады забараніў грамадзяніну Украіны, які быў адказны за ўдары па нафтаправодзе «Дружба» (Броўдзі), уезд на венгерскую тэрыторыю.
Але ў лістападзе 2026 года адпаведнае паведамленне прыбралі з міграцыйнай сістэмы Венгрыі. Венгерскія журналісты мяркуюць, што Будапешт зняў санкцыі з Броўдзі ў сувязі з тым, што «пагрозы нацыянальнай бяспецы больш няма».
Санкцыі з камандуючага Сіламі беспілотных сістэм ЗСУ знялі яшчэ да таго, як прэм'ер-міністр Венгрыі Петер Мадзяр сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Улады Венгрыі ў 2025 годзе былі вельмі незадаволеныя тым, што ўкраінская армія наносіць удары па нафтаправодзе «Дружба», па якім Будапешт атрымліваў расійскія энергарэсурсы. У сувязі з гэтым яны і ўвялі санкцыі супраць Броўдзі.
Сам камандуючы СБС заявіў, што не баіцца абмежаванняў, і назваў рашэнне венгерскіх уладаў «фарсам».