3 лiстапада 2026, aўторак, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лёзне ў гаражы міліцыю чакала шакавальная знаходка

У Лёзне ў гаражы міліцыю чакала шакавальная знаходка

Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

У Лёзне ў гаражы сям'і пенсіянеркі знайшлі чалавечыя парэшткі, якія могуць належаць зніклай жанчыне. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт па Віцебскай вобласці.

Паводле даных следства, у кастрычніку ў міліцыю звярнулася жанчына: яе маці доўгі час не выходзіла на сувязь. Падчас пошукаў міліцыянеры выявілі ў гаражы, які належыць сям'і пенсіянеркі, металічныя і палімерныя ёмістасці з чалавечымі парэшткамі. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны могуць належаць зніклай.

Прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая павінна ўстанавіць, каму належаць парэшткі і што стала прычынай смерці. Пра падазраваных Следчы камітэт не паведаміў.

Тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!» пісаў пра забойства жанчыны ў Лёзне. Паводле даных канала, яе дачка разчляніла цела і захоўвала парэшткі ў салявым растворы, а часткі цела знайшлі ў бідонах у гаражы. Канал сцвярджае, што жанчына загінула некалькі гадоў таму, а яе дачку затрымалі: нібыта два гады яна атрымлівала пенсію за памерлую маці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲