У Мінскай вобласці з’явіліся два новыя помнікі прыроды
- 3.11.2026, 12:34
Яны знаходзяцца ў Маладзечанскім раёне.
У Мінскай вобласці з’явіліся два новыя прыродныя помнікі. Гэта вынікае з пастановы Маладзечанскага райвыканкама.
Першы батанічны помнік прыроды знаходзіцца ў аколіцах вёскі Павязынь і называецца «Карэльская бяроза». Гэта ўнікальнае дрэва, якое цэніцца за свілеватыя валокны і прыгожы ўзор.
Іншым прыродным помнікам на тэрыторыі раёна стануць шматвекавыя «Купалаўскія (Вязынскія) дубы». Дрэвы растуць на жывапісным полі недалёка ад Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка «Вязынка», што прыблізна за 35–40 км ад Мінска. Гэта велізарныя, магутныя раскідзістыя дубы з каласальным абхопам ствалоў. Яны раслі тут задоўга да нараджэння паэта Янкі Купалы (Івана Луцэвіча), аднак у народзе за імі трывала замацавалася назва «Купалаўскія» з-за непасрэднай блізкасці да фальварка, дзе прайшлі першыя гады жыцця літаратара.
Кіраванне новымi прыроднымi помнікамi ў Мінскай вобласці будзе ажыццяўляць Радашковіцкі сельвыканкам.
Акрамя таго, дакументам устанаўліваюцца межы помнікаў прыроды, таксама на іх будуць распаўсюджвацца ўмовы, прадугледжаныя законам «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях».