3 лiстапада 2026, aўторак, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі каталіцкага святара асудзілі пасля таемнага працэсу

1
У Беларусі каталіцкага святара асудзілі пасля таемнага працэсу
Анатоль Парахневіч
Фота: katolik.life

Анатоля Парахневіча прысудзілі да трох гадоў зняволення.

Настаяцель рымска-каталіцкай парафіі ў Альковічах Вілейскага раёна ксёндз Анатоль Парахневіч асуджаны па крымінальнай справе на тры гады. Прысуд вынеслі ў кастрычніку, а працэс адбываўся не ў Мінску, як паведамлялася раней, а ў судзе Вілейскага раёна, піша katolik.life.

Пасяджэнні праводзілі ў закрытым рэжыме, таму ў судовую залу нікога не пускалі, і сутнасць справы застаецца невядомай.

Як даведаліся вернікі, па першапачатковым абвінавачанні ў «здрадзе дзяржаве» 66‑гадовага ксяндза не змаглі асудзіць (відаць, не знайшлі доказаў) і змянілі артыкул на больш мяккі.

Паводле атрыманых звестак, святара абвінавацілі ў «абразе ўлады і экстрэмізме» і прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі і буйнага штрафу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲