3 лiстапада 2026, aўторак, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска ўратавала знойдзеныя пасля пажару грошы

Беларуска ўратавала знойдзеныя пасля пажару грошы

Ці можна абмяняць абгарэлыя банкноты?

Беларуска паказала ў Threads тры абгарэлыя банкноты і запыталася, ці памяняюць такія грошы ў банку. Пост сабраў больш за мільён праглядаў.

Грошы знайшлі ў доме бабулі пасля пажару. На фота відаць, што банкноты моцна пацярпелі ад агню, але іх нумары захаваліся. Пост набраў больш за 1,1 млн праглядаў.

Карыстальнікі Threads выказалі здагадку, што грошы павінны прыняць, некаторыя раілі адразу звярнуцца ў Нацыянальны банк. Іншыя дзяліліся асабістым досведам: напрыклад, адна жанчына распавядала, што ёй памянялі банкноту, якую пагрызла сабака.

Да абмеркавання далучыўся і афіцыйны акаўнт «Беларусбанка»: там патлумачылі, што праверыць банкноты можна падчас звароту ў аддзяленне. Банк можа прыняць пашкоджаныя банкноты, калі яны страцілі не больш за 45% першапачатковай плошчы. Гэта датычыцца і грошай, сапсаваных агнём, вадой або іншымі вадкасцямі. Галоўнае, каб пашкоджанні не заміналі вызначыць сапраўднасць банкноты. Пры звароце трэба мець пры сабе пашпарт.

У выніку ўсё скончылася добра: аўтарка паведаміла, што ёй памянялі ўсе тры банкноты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲