3 лiстапада 2026, aўторак, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Абышоў усе крамы. Я ў шоку ад цэн»

1
«Абышоў усе крамы. Я ў шоку ад цэн»
Ілюстрацыйнае фота

Чаму беларусы замаўляюць адзенне з краін ЕС.

Мінчанін падзяліўся ў сацсетцы Threads гісторыяй пра тое, як ён спрабаваў падрыхтавацца да зімы.

«Абышоў усе крамы ў пошуках пухавіка, — піша ён. — Што магу сказаць… Я ў шоку ад цэн. Мне з «сур'ёзным тварам» прапануюць курткі за 1500 рублёў і вышэй.

Беларусы, вы сталі больш зарабляць? Чаму такая жэсьць? У выніку я зноў, як заўсёды, замовіў куртку з Польшчы».

Многія мінчукі пагадзіліся з аўтарам допісу і расказалі, што самі часта замаўляюць новае адзенне з Еўропы. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:

- Я згодная. Цэны проста касмічныя. Нават у Еўропе можна купіць танней, якасней, а калі на распрадажы, дык увогуле свята. Пухавік Uniqlo выдатнай якасці — і той каштуе 600–700 рублёў.

- Цяпер за «шмоткі» на тры месяцы просяць 500 долараў. Неверагодна, але факт. А да наступнай зімы гэты пухавік яшчэ і перастане падабацца па класіцы.

- Вы не адны такія. Мы сям'ёй таксама ўсё замаўляем у Польшчы.

- Купіла за 1000. Так, цэннік — трэш.

- Таксама ах…ла ад цэн. Нават на маркетплэйсах звычайныя кароткія пухавікі каштуюць ад 400 рублёў.

- У мінулым годзе сабе замовіў з Еўропы куртку ад «Regatta». Думаў, дорага ўзяў, з дастаўкай — рублёў пад 500. Але яна цёпленькая, на мембране. Пасля паглядзеў у нас цэны, перахрысціўся і пайшоў насіць. Зразумеў, што я жабрак, у Беларусі сабе не змагу купіць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲