Названы найбольш перспектыўны беларускі футбаліст
- 4.11.2026, 11:36
- 1,108
Ён выступае за мадрыдскі «Рэал».
Betnews.by склаў топ-10 найбольш перспектыўных беларускіх футбалістаў.
У якасці кандыдатаў разглядаліся гульцы 2008 года нараджэння і маладзей. Журналісты сайта старанна вывучылі беларускіх футбалістаў гэтага ўзросту, а таксама ўлічвалі меркаванні спецыялістаў.
Рэйтынг узначаліў 14-гадовы паўабаронца юнацкай каманды мадрыдскага «Рэала» Аляксей Маёраў.
«Сярод аднагодкаў беларуса адзначаюць прыроджаны талент і выключную тэхніку, а таксама лідарскія якасці. Спецыялісты адзначаюць, што ў Мадрыдзе Маёраў дадаў і ў завяршэнні атак, і ў каманднай гульні, стаў часцей аддаваць рэзультатыўныя перадачы. Калі Маёраў працягне прагрэсаваць у тых жа тэмпах і пазбегне сур'ёзных траўмаў, без сумненняў, яго чакае выдатная кар'ера і статус сусветнай зоркі», — гаворыцца ў тэксце.