Палітвязню Алегу Ларычаву выклікалі хуткую дапамогу падчас суда
2- 4.11.2026, 12:12
- 1,230
У арт-менеджара сур'ёзныя праблемы са здароўем.
У Мінску ідзе суд над арт-менеджарам Алегам Ларычавым. Падчас пасяджэння яму выклікалі хуткую дапамогу, паведаміла ў «Фэйсбуку» Аліна Герашчанка, кіраўніца грамадскай арганізацыі «Годна».
Паводле яе слоў, у Ларычава цукровы дыябет, незагойныя язвы на нагах і рызыка развіцця гангрэны.
«Ідзе суд над Алегам Ларычавым. Учора падчас суда яму выклікалі хуткую дапамогу. У яго язвы на нагах, якія не загойваюцца, паднялася тэмпература. Медыцынская дапамога нерэгулярная. А ў Алега цукровы дыябет і ёсць рызыка развіцця гангрэны», — напісала Герашчанка.
Алег Ларычаў — арт-менеджар, мастак, арганізатар фестывалю Urban Myths.