4 лiстапада 2026, Серада, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У самалёта, што ляцеў з Мінска ў Маскву, адмовіў рухавік

2
У самалёта, што ляцеў з Мінска ў Маскву, адмовіў рухавік

Надзвычайнае здарэнне адбылося пры заходзе на пасадку.

У самалёта расійскай авіякампаніі «Победа», які вылецеў з Мінска, у небе над Масквой адмовіў рухавік, экіпаж перадаў паведамленне аб аварыйнай сітуацыі незадоўга да пасадкі. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал SHOT.

Паводле дадзеных SHOT, пасажырскі Boeing 737-800 ляцеў у маскоўскі аэрапорт Внукова з Мінска. Падчас заходу на пасадку на вышыні каля 1,5 кіламетра ў самалёта самастойна выключыўся адзін з рухавікоў. Перад гэтым у яго рэзка ўпалі абароты. У кабіне пілотаў адразу ж спрацавала сігналізацыя, якая апавяшчае пра няспраўнасць.

«Экіпаж падаў сігнал тэрміновасці Pan-Pan-Pan (паведамленне, якое перадаецца па радыёсувязі і азначае, што на борце ўзнікла няспраўнасць, якая патрабуе неадкладнай увагі, але не нясе пагрозы жыццю людзей або рызыкі страты паветранага судна. — Заўв. рэд.), пасля чаго працягнуў заход на пасадку — праз некалькі хвілін Boeing прызямліўся ў Маскве. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў», — паведаміў SHOT.

У авіякампаніі «Победа» і ў аэрапорце Внукова пра інцыдэнт не паведамлялі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲