«За бульбу і тры кавалачкі каўбаскі — 30 рублёў»
6- 4.11.2026, 14:07
- 2,134
Як вам чэк?
Мінчанку здзівілі цэны ў адным са сталічных кафэ. Фота чэка яна апублікавала ў сацыяльнай сетцы Threads.
«Як вам чэк? — спытала жыхарка Мінска. — Шчыра кажучы, я ў шоку. За бульбу і тры маленькія кавалачкі каўбаскі — 30 рублёў. З якога часу ўвогуле адзін дранік каштуе тры рублі? Гэта ж звычайнае кафэ».
Карыстальнікі сацсеткі адзначылі, што пазначаныя ў чэку цэны не надта адрозніваюцца ад коштаў страў у іншых кафэ і рэстаранах. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:
— Гэта яшчэ не так ужо дорага цяпер. У іншых установах за такое можна было б аддаць пад 50 рублёў
— Гэта нармальна, паўтара кіло кіслой капусты усяго за паўнацэнны абед у кафэ.
— Асаблівасці беларускага цэнаўтварэння. Падаткі і зборы, як я падазраю, не малыя. Чым прасцейшы і таннейшы прадукт, тым большая ў ім доля падаткаў і збораў.
— Порцыі — абняць і плакаць.
— Вы відавочна не ходзіце ў нармальныя ўстановы, дзе цана стравы пачынаецца ад 50 рублёў.