Берасцянка пра пошук працы: За тры месяцы — 26 адмоваў
1- 4.11.2026, 16:57
- 1,614
Якімі крытэрыямі кіруюцца наймальнікі?
Жыхарка Брэста тры месяцы спрабавала знайсці працу ў абласным цэнтры. За гэты час яна прайшла 26 сумоўяў, але мэты не дасягнула.
«Брэст, як вы знаходзіце працу? — пытаецца яна. — У мяне ўжо тры месяцы пошукаў і надзей. 26 сумоўяў! Я не разумею, чаго хочуць наймальнікі. Якімі крытэрыямі яны кіруюцца? Пры гэтым гатовыя навучаць, але нават з досведам на мяне сыплюцца адмовы. Які тады сэнс ад вашых пошукаў? Калі адзін пункт з 10 не падыходзіць паводле заяўленых патрабаванняў, дык у цэлым — усё, ты не падыходзіш?»
Многія берасцяне распавялі пра свой досвед пошуку працы і далі некалькі парадаў. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:
— Многія арганізацыі размяшчаюць вакансіі «для галачкі», а бяруць знаёмых, сяброў, сваякоў. Сама сутыкалася не раз.
— Лепшы выбар у вас будзе за 10 кіламетраў на захад.
— Палавіна берасцян раней працавала ў Польшчы, цяпер шукаюць дома, таму і крытэрыі сталі вышэйшыя.
— З нармальнай зарплатай знайсці працу — квест са зорачкай.
— Пашырыце геаграфію пошуку. Напрыклад, на суседнюю краіну.
— Праца? У Брэсце? З добрай зарплатай? Сур'ёзна?