5 лiстапада 2026, Чацвер, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg назваў архітэктара паразы партыі Трампа

Bloomberg назваў архітэктара паразы партыі Трампа

Магія, што забяспечыла яму перамогу два гады таму, развеялася.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не нясе адказнасці за паразу рэспубліканцаў на прамежкавых выбарах, хоць, як адзначае Bloomberg, ягонае імя фактычна стаяла на кожнай «цаглінцы» гэтага правалу. На выніках галасавання адбіліся наступствы канфлікту з Іранам, рост цэн, незадаволенасць эканамічнай сітуацыяй і рашэнні самога прэзідэнта падчас адбору кандыдатаў, піша агенцтва.

Bloomberg называе амерыканскага лідара «архітэктарам» паразы Рэспубліканскай партыі. Былы галоўны стратэг прэзідэнта Стыў Бэнан назваў вынікі галасавання вынікам памылак палітычнай каманды, якая не здолела ўлавіць настроі выбаршчыкаў. Паводле яго, кампанія дэмакратаў фактычна ператварыла выбары ў «рэферэндум аб даверы прэзідэнту».

Трамп, наадварот, пасля паразы звязаў у сацсетках правал з адсутнасцю свайго імя ў бюлетэнях: «А калі б [імя] было — мы б перамаглі з велізарным адрывам». Сам прэзідэнт патлумачыў няўдачу тым, што кандыдаты ад рэспубліканцаў не змаглі натхніць ягоных прыхільнікаў. Пры гэтым ён прызнаў, што выбаршчыкі незадаволеныя станам эканомікі, у тым ліку цэнамі на бензін, але заявіў, што ягоны курс адносна Ірана быў правільны. «Я паступіў правільна. Але з-за гэтага вечар аказаўся не самым прыемным», — сказаў ён.

У той жа час былы кангрэсмен-рэспубліканец Адам Кінзінгер назваў вынік «сакрушальнай паразай», а Патрык МакГенры, таксама былы кангрэсмен-рэспубліканец, заявіў: «Я чакаў, што вечар будзе няпростым, але для рэспубліканцаў гэта абярнулася сапраўдным, бясконцым кашмарам».

Паводле ацэнкі агенцтва, параза паказала, што «магія, якую Трампу ўдалося стварыць два гады таму» за кошт маладых, чорнаскурых і лацінаамерыканскіх выбаршчыкаў, «канчаткова развеялася». Незаадволенасць выклікалі, у прыватнасці, невыкананыя абяцанні знізіць цэны і не ўцягваць ЗША ў новыя войны. На гэтым фоне ад прэзідэнта адвернуліся і некаторыя яго былыя прыхільнікі.

Цяпер Трампу давядзецца працаваць з Кангрэсам, дзе дэмакраты атрымаюць большасць у абедзвюх палатах. Гэта можа ўскладніць правядзенне яго заканадаўчай праграмы і зацвярджэнне новых прызначэнцаў у адміністрацыі. Акрамя таго, дэмакраты могуць паспрабаваць вярнуць Кангрэсу паўнамоцтвы па ўстанаўленні пошлін і ўзмацніць кантроль над дзеяннямі Белага дома.

Пры гэтым параза наўрад ці прымусіць Трампа адмовіцца ад актыўнай палітычнай ролі, адзначае Bloomberg. Ён мае намер удзельнічаць у адборы кандыдатаў ад рэспубліканцаў на наступных праймерыз і ўжо паабяцаў стаць «містарам Вета». Прадстаўнікі адміністрацыі ў размове з агенцтвам таксама дапусцілі новыя выканаўчыя рашэнні, у прыватнасці ў сферы іміграцыі і гандлю.

Паводле папярэдніх вынікаў прамежкавых выбараў 3 лістапада Дэмакратычная партыя вярнула кантроль над абедзвюма палатамі Кангрэса ЗША.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲