6 лiстапада 2026, Пятніца, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ разбілі два палкі расіян пад Цёткінам

1
ЗСУ разбілі два палкі расіян пад Цёткінам

Z-каналы пішуць пра велізарныя страты акупантаў.

Расійскія вайскоўцы, што ваявалі у раёне Цёткіна на мяжы Курскай і Сумскай абласцей, расказалі пра вялікія страты сваіх падраздзяленняў. Тыя, хто выжыў, параўноўваюць тое, што адбываецца, з «другім Сталінградам». Іх аповеды апублікаваў Z-паблік «Паўночны канал», а брытанскі OSINT-даследчык ChrisO_wiki пераклаў іх на англійскую.

Паводле вайскоўцаў, у раёне Цёткіна былі фактычна знішчаныя некалькі падраздзяленняў, у тым ліку 22-гі і 9-ы палкі і асобны штурмавы атрад. Параненыя, як яны сцвярджаюць, тыднямі чакалі эвакуацыі і паміралі без дапамогі. Целы загінулых застаюцца ў разбураных бліндажах і варонках з вясны 2025 года.

«Кожнае перакрыжаванне пад кантролем ЗСУ. Рыжэўскі лес, чыгунка: там кашмар, усё ўсыпана целамі з вясны 2025 года», — распавёў адзін з расійскіх вайскоўцаў.

У жніўні 2026 года расійскія крыніцы паведамлялі, што іх войскі захапілі вёскі на ўкраінскім баку насупраць Цёткіна. Сам населены пункт, паводле ChrisO_wiki, неаднаразова падвяргаўся бамбардзіроўкам, абстрэлам і ўдарам украінскіх дронаў. Напрыканцы студзеня ўкраінскія вайскоўцы апублікавалі відэа ўдару кіруемай авіябомбай AASM Hammer па расійскіх пазіцыях у Цёткіне.

Адзін з расійскіх вайскоўцаў, што ваяваў там, распавёў, што да 25 верасня было «насамрэч вельмі цяжка»: ўкраінскія вайскоўцы заходзілі праз Сейм і Рыжэўку, але тых, хто спрабаваў прайсці праз Рыжэўку, знішчылі. Паводле яго, часам ім удавалася заняць да 10 дамоў, але ў выніку ўсё было разбурана, і замацавацца яны не змаглі. Пасля верасня, дадаў ён, у раёне пачало з’яўляцца шмат вайскоўцаў 22-га палка, разведрота 1427-га палка і, як яму падаецца, 2-я брыгада ГРУ. Памежнікі, паводле яго, былі там заўсёды.

На відэа, знятым вайскоўцам на месцы, відаць маштабы разбурэнняў. «Раней усё было цэлае. Уся вуліца тут таксама разбурана, засталося тры–чатыры домы, больш-менш. Яны яшчэ стаяць, са сценамі. Усё астатняе зраўнялі з зямлёй там, дзе мы хаваліся», — кажа ён.

Паводле іншага ўдзельніка баёў, ўкраінскія вайскоўцы засыпаюць расійскія пазіцыі «усім — ад FPV да авіяцыі». «Мы тут гарэлі. У мяне палова твару абпаленая. Вось усё, што засталося ад вуліцы. А яна была цэлая. На нас пайшло больш за 50 FPV-дронаў. Хлопцы лічылі мінамётныя міны. Здаецца, па нас выпусцілі яшчэ 40 з нечым мін», — распавёў ён. Дроны, артылерыя і авіяцыя, як ён сцвярджае, працуюць у раёне кругласутачна: Цёткіна ператворана ў руіны, не засталося ніводнага цэлага дома.

ChrisO_wiki лічыць, што Украіна, верагодна, імкнецца знясіліць расійскія сілы ў гэтым раёне, каб сарваць спробы Крамля стварыць буферную зону ўздоўж мяжы на ўкраінскай тэрыторыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲