7 лiстапада 2026, Субота, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыю зноў скалыхнулі маштабныя пратэсты

Францыю зноў скалыхнулі маштабныя пратэсты

Да пратэстаў далучыліся прафсаюзы.

Сёння ў Францыі праходзяць новыя масавыя акцыі пратэсту з-за росту цэн і зніжэння ўзроўню жыцця, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Le Figaro.

У Парыжы часова закрылі 16 станцый метро, а ў Бардо ўвялі абмежаванні на перамяшчэнне непаўналетніх у начны час.

Да пратэстаў далучыліся прафсаюзы, студэнцкія аб’яднанні і прадстаўнікі руху «жоўтых камізэлек».

У прафсаюзах сцвярджаюць, што на вуліцы выйшлі каля 250 тысяч чалавек. У той жа час у МУС заяўляюць, што гаворка ідзе пра 146 тысяч дэманстрантаў.

Напярэдадні пратэстаў міністр унутраных спраў Францыі Лоран Нуньес абвясціў пра маштабнае ўзмацненне мер бяспекі. Так, для аховы грамадскага парадку прыцягнулі 110 мабільных падраздзяленняў, 25 спецыяльных браніраваных машын, вадзяныя гарматы, верталёты і беспілотнікі.

У сталіцы прафсаюзы арганізавалі афіцыйную дэманстрацыю. Яе ўдзельнікі прайшлі ад плошчы Рэспублікі да плошчы Нацыі па бульвары Вальтэра. Шэсце пачалося пасля 14:00.

У той жа час прадстаўнікі руху «жоўтых камізэлек» вырашылі не далучацца да прафсаюзнай калоны, а правесці ўласныя акцыі.

У Парыжы прыхільнікаў руху заклікалі сабрацца на плошчы Згоды, недалёка ад Нацыянальнай асамблеі. Нягледзячы на забарону паліцыі, каля 14:00 там сабраліся прыкладна 100 чалавек. Частка з іх правяла сядзячую акцыю пратэсту, а праваахоўнікі правяралі дакументы прысутных.

Паводле інфармацыі французскіх СМІ, арганізатары руху таксама анансавалі шэраг дэманстрацый у іншых рэгіёнах краіны.

Галоўная мэта акцый — дамагчыся змяншэння фінансавага цяжару на насельніцтва, павышэння пакупніцкай здольнасці і павелічэння заробкаў.

Студэнцкія і моладзевыя арганізацыі, якія таксама ўдзельнічаюць у дэманстрацыях, выступаюць за паляпшэнне ўмоў навучання і павелічэнне фінансавання сферы адукацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲