Лукашэнка тэрмінова вылецеў у Маскву
20- 11,148
У Крэмлі жадаюць абмеркаваць сем пунктаў «парадку дня».
Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Расію для ўдзелу ў пасяджэнні «Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі».
Як паведамляе прэс-служба дыктатара, у парадку дня пасяджэння сем пунктаў, якія датычацца пытанняў двухбаковага «інтэграцыйнага ўзаемадзеяння».
У прыватнасці, будуць абмяркоўвацца арганізацыя трансгранічных прыгарадных пасажырскіх зносін, стварэнне «камітэта па стандартызацыі і якасці Саюзнай дзяржавы», а таксама ўзаемная падтрымка ў супрацоўніцтве ў галіне міжнароднага правасуддзя.