20 траўня 2026, Серада, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕС працягнуў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

ЕС працягнуў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Да 28 лютага 2027 года.

Рада Еўрапейскага саюза ў чацвер, 26 лютага, прыняла рашэнне працягнуць дзеючыя санкцыі супраць Беларусі яшчэ на адзін год.

Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных спраў Літвы.

Такім чынам, санкцыі супраць Беларусі, уведзеныя з-за ўнутраных рэпрэсій, падтрымкі Расіі ў вайне супраць Украіны і гібрыдных атак супраць краін ЕС, застаюцца ў сіле да 28 лютага 2027 года з магчымасцю падаўжэння.

Зараз пад санкцыямі знаходзяцца 312 грамадзян Беларусі і 57 арганізацый. Іх актывы ў Еўрапейскім саюзе замарожаныя, грамадзянам і кампаніям ЕС забаронена ажыццяўляць з імі фінансавыя аперацыі, а асобам, якія знаходзяцца пад санкцыямі, забаронены ўезд на тэрыторыю блоку.

Абмежаванні супраць Мінска накіраваныя на фінансавы, гандлёвы, энергетычны, транспартны і іншыя сektары эканомікі, а таксама сканцэнтраваныя на змяншэнні даходаў рэжыму і прадухіленні абыходу санкцый.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках