20 траўня 2026, Серада, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп пажартаваў, што можа стаць прэм’ер-міністрам Ізраіля

4
Трамп пажартаваў, што можа стаць прэм’ер-міністрам Ізраіля
Дональд Трамп

Прэзідэнт ЗША заявіў пра сваю вялікую папулярнасць у краіне.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра сваю вялікую папулярнасць у Ізраілі.

Гаворачы пра тэлефонную размову з прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нэтаньяху, ён адзначыў, што таго недаацэньваюць у краіне як кіраўніка ўрада ваеннага перыяду.

Трамп таксама паведаміў журналістам, што атрымаў вынікі апытання, якое паказала яго высокую папулярнасць сярод ізраільцян.

«Мая падтрымка ў Ізраілі складае 99 %, таму, магчыма, калі я скончу [быць прэзідэнтам ЗША], вылучу сваю кандыдатуру на пасаду прэм’ер-міністра Ізраіля», – дадаў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках