Нацбанк абвясціў пра ўвядзенне ў абарачэнне новай банкноты
2- 20.05.2026, 18:39
- 2,084
Новыя купюры з'явяцца з 1 чэрвеня.
З 1 чэрвеня ў Беларусі ўводзяць у абарачэнне новую банкноту наміналам 200 рублёў. Адпаведную пастанову падпісаў кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка, паведаміла прэс-служба ведамства.
Выпуск новых купюр адбываецца «у рамках планавых мерапрыемстваў па актуалізацыі дызайну і ахоўнага комплексу банкнот узору 2009 года, а таксама замене зношаных і пашкоджаных банкнот на прыдатныя да абарачэння».
Банкнота наміналам 200 рублёў працягне серыю раней абноўленых купюр меншага наміналу, уведзеных у абарачэнне ў 2019—2022 гадах.
«Новую банкноту пакажам пазней, але ўжо цяпер можам сказаць, што змены ў дызайне ёсць», — заявілі ў Нацбанку.